На ўручэнні дзяржаўных прэмій і ўзнагародаў ён заявіў, што ў нашай краіне расце аўтарытэт органаў унутраных справаў. Акрамя таго, па словах Лукашэнкі, расце таксама прэстыж вайсковай службы.

«Мы ўзнагароджваем людзей, якія мелі непасрэднае дачыненне да раскрыцця тэракту ў мінскім метро, і тых, хто ахоўвае парадак нашай Радзімы кожны дзень. У рэспубліцы не дапусцілі разгулу злачыннасці і хаосу. Беларусь застаецца мірнай і з’яднанай краінай. Расце прэстыж вайсковай службы і аўтарытэт органаў унутраных справаў. У гэтым ваша вялікая заслуга. Дзякуй вам за верную службу Айчыне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?