Арганізацыя Аб’яднаных Нацый прыняла рашэнне лічыць 7-мільярдным чалавекам на Зямлі Даніцу Мэй Камача, што нарадзілася на Філіпінах.

Даніца Мэй важыць два з паловай кілаграмы і, па словах лекараў, «выглядае выдатна».

Тое, што яна стане 7-мільярдным дзіцем, у ААН пралічылі загадзя, таму прадстаўнікі арганізацыі прыйшлі ў радзільню з тортам, каб павіншаваць бацькоў дзяўчынкі.

Сям’я атрымала стыпендыю і грант на адукацыю Даніцы ва універсітэце, і трохі грошай ад добразычліўцаў, каб бацькі маглі адчыніць сваю краму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?