У Беларусі з лістапада на 29,9% узрастуць памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, паведамілі ва ўпраўленні народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Паводле слоў спецыялістаў, пастановай урада зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) у памеры 574 790 рублёў — на 29,9% больш за нарматыў, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка (442 тыс. 360 рублёў).

Такім чынам, з 1 лістапада 2011 года па 31 студзеня 2012 года

штомесячная дапамога па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў складае 574 тыс. 790 рублёў, старэйшага за тры гады — 172 тыс. 440.

Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці дасягне 5 млн. 747 тыс. 900 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей беларускія сем’і будуць атрымліваць 8 047 060 рублёў. Аднаразовая дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лістапада складзе 574 790 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?