Чытачы ў камэнтарах на сайце nn.by: Час абвастраць сытуацыю.

«Мяккія прысуды апазыцыйным актывістам ў апошні час, а таксама саступка зь юрадрасам для Хельсынскага камітэту могуць сьведчыць, што актуальныя дылемы «Усход/Захад» і «Дыктатура/Аўтарытарызм» перад кіраўніцтвам краіны ўсё ж стаяць.

Гэта дае шанец нацыянальна‑дэмакратычнай супольнасьці праз абвастрэньне палітычнае сытуацыі альбо «падказаць» Лукашэнку і ніжэйшаму начальству «правільны выбар» і адстояць сваё, альбо пераканацца ў фальшывасьці [апошніх заяваў].

25 Сакавіка трэба ладзіць такі Дзень Волі, якога не было яшчэ ў нашай гісторыі. Усе сілы і рэсурсы трэба пакласьці на арганізацыю масавага сьвята. Гэта ўмацуе наш маральны дух, рэанімуе вулічны выступ як інструмэнт палітыкі, высьветліць, як сказана вышэй, сапраўдныя намеры ўладаў у дачыненьнях з народам.

Мілінкевіч хай бы ня езьдзіў то ў Маскву, то ў Бэрлін, а заняўся мэнэджмэнтам Вясны‑2007, бо час падціскае».

Такі камэнтар зьявіўся на абмеркаваньні артыкулу «Мілінкевіч: Эўропа наіўная, калі яна верыць заявам Лукашэнкі». А Вы як думаеце, чытач?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0