Грамніцы – палавіна зіміцы. Грамніцы – маразоў палавіцы. Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я наесца травіцы. Як на Грымніцы адліга, з ураджаю будзе хвіга. Грамніцы -- скідай рукавіцы... Столькі прымавак пра гэтае сьвята, калі сонца павяртае на вясну, зусім на вясну.

На Грамніцы ў цэрквах сьвяцяць сьвечкі. Іх называюць грамнічныя сьвечкамі. Калісьці яны аберагалі хаты ад перуна. Цяпер яны аберагаюць нас ад забыцьця.

2 лютага – каталіцкія, 15‑га – праваслаўныя Грамніцы. Дакладная царкоўная назва сьвята ‑‑ «Сустрэча Госпада нашага Ісуса Хрыста», «Срэценьне» ў царкоўнаславянскай традыцыі.

Гэта – нашы сьвяты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?