Ад раніцы падаражэў праезд у сталічных маршрутных таксі. Нагадаем, сёння перавозчыкі атрымалі права самастойна вызначаць тарыфы. Цяпер закон дазваляе выстаўляць любы кошт «на аснове планавых затрат, падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў, устаноўленых заканадаўствам, і прыбытку, з улікам кан’юнктуры рынку, разлічанай зыходзячы з нарматыву рэнтабельнасці не больш за 15%».

Прынамсі ў першы дзень мінчукі атрымалі сапраўдны рынак — на розных маршрутах кошт праезду адрозніваецца на 36%.

Напрыклад, у папулярнай маршрутцы 1175, якая забірае людзей у спальным раёне Малінаўка, праезд цяпер каштуе 4500 рублёў
. У маршрутным таксі «Мінсктранса» 1102, якое абслугоўвае раён вуліцы Ландара і Камароўскі рынак, цяпер просяць 4000 рублёў.

Некаторыя перавозчыкі пакуль што чакаюць, што будуць рабіць іх канкурэнты і па-ранейшаму бяруць за праезд 3300 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?