13 лютага ў Доме літаратара а 19:00 адбудзецца літаратурна‑музычная імпрэза «Дзень сьвятога Канстанціна». Арганізатарам вечарыны выступіла Партыя БНФ. Нагода для вечарыны трайная: выхад новага альбому Сержука Сокалава‑Воюша «Песьні лісоўчыкаў», дзень нараджэньня Кастуся Каліноўскага (2 лютага), а таксама Дзень сьвятога Валянціна (14 лютага). Адсюль такая назва. Усе выступоўцы, тым ці іншым чынам, павінны ўзгадаць імя Кастуся Каліноўскага. На імпрэзе плянуецца ўдзел барда Зьмітра Бартосіка, пісьменьнікаў Уладзімера Арлова, паэта Анатоля Івашчанкі ды іншых творцаў. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?