Беларускія амбасады ў многіх краінах адмаўляюць у візах прадстаўнікам міжнародных грамадскіх і праваабарончых арганізацый, які выказалі жаданне патрапіць на суд па крымінальнай справе старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Амбасада ў Парыжы адмовілася выдаць візу прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сухайр Белхасэн, спаслаўшыся на непажаданасць яе прысутнасці ў Мінску.

Персонамі non grata для беларускіх уладаў сталі таксама кіраўніца праграм прваабарончай арганізацыі «Сivil Right Defenders» са Швецыі Мары Менсан, праваабаронцы з Нарвегіі Анэ Бондэ і Дайвэ Петкявічутэ, якія прадстаўляюць Фонд Дамоў правоў чалавека.

Беларуская амбасада таксама адмовіла ў выдачы візы прадстаўніцы Нарвежскага Хельсінскага камітэта Бэрыт Ліндэман. Пры гэтым напярэдадні ёй паведамілі па тэлефоне, што віза гатовая і яе можна забраць у любы час.

Акрамя гэтага, толькі што стала вядома аб адмове ў візе праваабаронцы Марыяне Роча з Partnership for Human Rights (Бельгія), якая таксама збіралася падтрымаць калегу на судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?