«Час выязджаць з Беларусі і час вяртацца. Пасля 19 снежня дзясяткі актывістаў аселі ў замежжы. Рызыкну заявіць, што ці ледзь не ўсім (выключэнне, вядома, ёсць) прыйшоў час купіць білет да Мінска. Самы час, як паказвае прыклад Юры Карэтнікава. Так, улада, вядома, нагадзіць вяртанцам. Але па-дробнаму.

На большае, як напрыклад, крымінальны пераслед кішка тонкая.
Так што, калі вы ў стане вытрымаць псіхалагічны прэс КДБ, 10–15 сутак за «спраўленне патрэбы ў неналежным месцы», то можна дапамагчы Радзіме на радзіме»,

пра гэта лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі напісаў у сваім фэйсбуку.

Рэдактарка сайта «Хартыя'97» Наталля Радзіна знайшла прытулак у Літве.

Рэдактарка сайта «Хартыя'97» Наталля Радзіна знайшла прытулак у Літве.

* * *

Нагадаем, што пасля падзей 19 снежня 2010 г. за мяжу выехалі некалькі дзясяткаў грамадскіх актывістаў, у тым ліку экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, рэдактарка «Хартыі’97» Наталля Радзіна, заснавальнікі і кіраўнікі «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін і Наталля Каляда, выдатны сацыёлаг прафесар Андрэй Вардамацкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?