Пра гэта факт стала вядома з апошняга ліста палітыка да сваёй грамадзянскай жонкі Марыны Адамовіч. Жанчына атрымала допіс ад Міколы на мінулым тыдні — упершыню за апошнія тры месяцы.

Па словах Марыны, траўма была атрымана падчас працы на лесапільні. Палітыка адправілі ў брыгаду №34 — «самую жорсткую па ўмовах працы брыгаду. Там працуюць асуджаныя толькі да 30 гадоў [Статкевічу 55]. Ён цягаў бярвенні. Яму не выдалі спецвопратку — і працаваў у гумовых сланцах. Ён паслізнуўся і зламаў рабро. Затым здарылася другая траўма [пералом рукі] — 5 верасня».

Па словах Адамовіч, Статкевіч пасля атрыманых траўм пілаваў бярвенні — не цягаў. Але з учарашняга дня яго павінны былі вярнуць на ранейшае месца.

Марына таксама пакрэсліла, што

апошнія чатыры месяцы адміністрацыя калоніі чыніць перашкоды ў рэгістрацыі іх шлюбу.

Яна адзначыла, што ад адміністрацыі патрабуецца толькі адзінае — заверыць подпіс Статкевіча на заяве. Але ў жанчына патрабуюць перадаць у калонію свой пашпарт і іншыя дакументы. «Каб і мае асабістыя дакументы «канулі навекі».

Сп-ня Адамовіч лічыць, што на працягу дзесяці месяцаў зняволення палітвязня больш за астатніх ізалююць інфармацыйна. За ўвесь гэты час Марына мела адно спатканне з ім, і два разы бачыў Мікалая яго бацька. У канцы мінулага тыдня, пасля чарговых скаргаў, пададзеных Марынай Адамовіч, былі два кароткія тэлефанаванні дачцэ і бацьку. Статкевіч сказаў, што з пятніцу пачаліся зноў настойлівыя прапановы падпісаць прашэнне аб памілаванні.

«Са мной можа здарыцца што заўгодна, але я не падпішу гэтага прашэння»,

— такія словы найбольш насцярожваюць Марыну з тых размоў. Па калоніі палітык ходзіць пад канвоем. Часам яго нават не водзяць у сталоўку разам з астатнімі асуджанымі. А спробы наладзіць ліставанне сканчаліся тым, што яго лісты зачытваліся перад атрадам і пасля знішчаліся. А на атрад накладаліся штрафныя санкцыі. Марына паведаміла, што

здараліся выпадкі, калі для пакарання Статкевіча ўсю калонію пазбаўлялі магчымасці патэлефанаваць родным.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?