Аляксандр Лукашэнка 1 лістапада прыняў з дакладам прэм’
У першую чаргу гэта тычыцца Петрыкаўскага радовішча калійных солей. У якасці патэнцыйных інвестараў для выкупу гэтага радовішча заявіліся шэсць кампаній, сярод іх кітайская, украінская, казахстанская,
Аляксандр Лукашэнка даў на выбар інвестара месяц.Пры канцы лістапада прэм’
На сустрэчы ішла размова і аб завяршэнні будаўніцтва жылля, што ўзводзіцца з падтрымкай дзяржавы. Абмяркоўваліся таксама пытанні будаўніцтва ў сельскай гаспадарцы.
Лукашэнка звярнуў увагу ўрада на недастаткова прынцыповую работу з мясцовымі органамі ўлады ў пытаннях укладання гаспадаркамі ўласных сродкаў у развіццё.
Фактычна, гаворка ідзе пра рэзкае зніжэнне дзяржаўных датацый сельгаснікам. Пра гэта паведамляецца вось у якой форме: «Лукашэнка паставіў задачу, каб мадэрнізацыя ўсіх жывёлагадоўчых ферм ажыццяўлялася ў першую чаргу за кошт сродкаў гаспадарак і рэгіёнаў, а меры дзяржаўнай падтрымкі мэтанакіравана ішлі на павелічэнне аб’ёмаў, прырост. Прэм’
Што да будаўніцтва жылля, у прыватнасці, па раней заключаных дагаворах і намечанага да ўводу ў 2011 годзе, то абяцанні выглядаюць так: «Урадам на гэтыя мэты будуць накіраваны адпаведныя крэдытныя рэсурсы, нягледзячы на ўсе складанасці на валютным і фінансавым рынку». Усяго ў 2011 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю каля 6 млн кв.м жылля.