Як паведаміў старшыня ПБНФ Аляксей Янукевіч, часткова рэчы з офіса ўжо вывезены. 2 лістапада яны цалкам вызваляць памяшканне.

Новага офіса партыя пакуль не мае. Янукевіч адзначыў, што ёсць пэўныя варыянты, сітуацыя з якімі канчаткова вырашыцца ў канцы гэтага ці пачатку наступнага тыдня.

Партыя БНФ пакінула офіс на праспекце Машэрава,8 (былая вуліца Варвашэні), які арандаваўся з 1992 года, у ліпені. Праз месяц быў прэзентаваны новы офіс на вул. Крапоткіна. А ў верасні ўласнік папрасіў вызваліць гэтае памяшканне, бо збіраецца яго прадаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?