Вядомы музыка прадстаўляе праект «Казачная акустыка»,
але папярэджвае —
дзеткам да 10 гадоў яго глядзець не варта:
«У ёй закладзены найцікавейшыя думкі такой народнай філасофіі, якія можна інтэрпрэтаваць па-рознаму.
Развагі прысвечаны пытанню куды мы трапляем пасля смерці — у рай ці пекла, а можа ў іншае месца. Але там вельмі шмат крывавых падрабязнасцяў
, таму прызначаная яна найперш для больш сталай дзіцячай аўдыторыі і дарослых».

У аснове праекта «Казачная акустыка» — беларуская народная казка «Доктар» ці «Салдат-лекар». Алег Хаменка аднойчы пачуў гэту казку ад сваёй радні, праўда ў змененым выглядзе, дзе сэнс быў зусім іншым. Пасля музыкант паглыбіўся ў вывучэнне розных яе варыянтаў і стварыў найбольш поўны.

У пастаноўцы бяруць удзел музыкі з гурта «Палац», але аздабленне «Казачнай акустыкі» зусім не падобна да іх адметнай стылістыкі: «

Гэта музыка, якую мы стваралі для сябе, якая ня ўпісвалася ў межы „Палацу“. З элемэнтамі маршу, напрыклад
», — тлумачыць Алег.

Музыкі неаднаразова ўжо браліся за працу над маштабнымі праектамі, як напрыклад фолк-мюзікл «Возера», але праца прыпынялася праз камерцыйную рызыкоўнасць. На праект «Казачная акустыка», Хаменка з калегамі не маюць намеру забывацца: «З яго магла бы паўстаць цікавая тэатральная пастаноўка або мультфільм ці нават фолк-рок-опера. Але нават пры тым, што да гэтага не дойдзе, ён застанецца самадастатковым, бо ёсць у ім нейкая стыльнасць. Мяркую, што яго можна паказваць якраз у клубным фармаце».

Прэм’ера тэатральна-музычнай пастаноўкі «Казачная акустыка» ў клубным фармаце заплянаваная на

3 лістапада ў мінскай кавярні «Містраль» (Маркса, 6/22). Пачатак а 20-й.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?