Колькі дзён таму на сайце catholic.by з’явілася эсэ ксяндза Віктара Шукеловіча «Якое яно — наша беларускае каталіцтва?».
Цікавы тэкст. Стылёва нагадвае эсэ Уладзіміра Арлова «Незалежнасць — гэта…».
Добры тэкст. Але не выдатны. І справа не ў стылёвых збоях. І не ў тым, што аўтару лепш было б не чапаць Унію, якое Ватыкан з лёгкасцю гатовы пазбыцца дзеля саюзу з Маскоўскай Патрыярхіяй (неўзабаве у Мінск прыедзе таргавацца кардынал Курт Кох). Справа — у выбары персанажаў.
Ці трэбарыма-католікам Беларусі ганарыцца людзьмі, якія непрыхільна (калі не сказаць варожа) ставіліся да Беларусі і беларушчыны?
Я не пра
Мяне бянтэжыць імя біскупа Зыгмунта Лазінскага,якога вельмі ўзносіў ягоны вучань — нябожчык кардынал Казімір Свёнтэк.
Ёсць імёны, якія
Ведама, біскуп Зыгмунт не гэтак праславіўся пераследам беларускіх каталікоў, як віленскі мітрапаліт Рамуальд Ялбжыкоўскі, бо і Пінская дыяцэзія, што ні кажы, была ў ліку другарадных. Але са старонак гісторыі аніяк не выкасуеш яго расправу з пакутнікам ксяндзом Вінцэнтам Гадлеўскім.Больш вядома, што мітрапаліт Ялбжыкоўскі даў маўклівую згоду на зняволенне гэтага святара, але менш вядома, што за некалькі год да таго мінскі біскуп Зыгмунт Лазінскі выслаў ксяндза Гадлеўскага з Мінска ў Нясвіж і прызначыў яго прэфектам тамтэйшай гімназіі. Польскай, хоць пад той час у Нясвіжы арганізоўвалася і гімназія беларуская. Дарма да біскупа хадзілі на паклон дзеячы БНР на чале са старшынёю Рады Рэспублікі Язэпам Лёсікам…
Гэта біскуп Лазінскі заявіў, што ён не дапусціць распаўсюду ў сваёй дыяцэзіі часопіса «Хрысціянская Думка», бо беларуская хрысціянская акцыя, нават пераклад Новага Запавету на беларускую мову прыраўноўваўся ў тагачаснай Польшчы да «выўратовай» камуністычнай дзейнасці.І сваё абяцанне біскуп выконваў. Паспрабаваў бы які ксёндз у ягонай дыяцэзіі выпісваць гэты часопіс або газету «Беларуская Крыніца», якую выдавалі нашы хрысціянскія дэмакраты…
Біскуп Зыгмунт Лазінскі быў найперш польскім каталіком. Каб быць проста каталіком і добрым пастырам для ўсіх вернікаў незалежна ад іх мовы і народнасці, біскупу Лазінскаму не хапала кафалічнасці.