Вядомы брытанскі актор Джуд Лоў падпісаў паштоўкі беларускім палітвязням.
Кампанію падтрымкі палітвязняў Беларускі Свабодны тэатр пачаў праводзіць з 5 студзеня 2011 года — свайго першага спектакля пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня. Тады ў легендарным
У кампанію маральнай падтрымкі палітвязняў уключыліся дзясяткі сусветных зорак кіно, тэатра, музыкі — Кевін Спэйсi, Джуд Лоў, Том Стопард, Кевін Кляйн, Лоры Андэрсан, Філіп Сеймур Хофман, Эд Харыс, Джордж Клуні і многія іншыя.
З траўня 2011 года ўсе акцыі, арганізаваныя Свабодным тэатрам пачалі праходзіць у межах кампаніі Free Belarus Now.
На мінулым тыдні вядомы брытанскі актор Джуд Лоў працягнуў кампанію салідарнасці з палітвязнямі, падпісаўшы і даслаўшы ім усім паштоўкі са словамі падтрымкі.