Сяргей Касцян — дэпутат Вярхоўнага Савета, затым палаты прадстаўнікоў. Сакратар ЦК Кампартыі Беларусі. У часе дэпутацкай дзейнасці ён запомніўся сваімі заявамі. Напрыклад, заклікаў прыняць закон пра гвалтоўную стэрылізацыю алкаголікаў. Яшчэ казаў, што на месцы Лукашэнкі неадкладна прызнаў бы незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Якая музыка натхняла на такія думкі?

«Я вельмі, проста вельмі люблю песню «Ой, Нёман, мой бацька» — гэта адна з самых лепшых песняў.

З расійскіх песняў мне заўжды вельмі падабалася «Ой, туманы мои, растуманы, ой, родные леса и луга»

І, канечне, мне, як былому мараку, блізкая і любімая песня «И все-таки море останется морем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?