«У Смалявічах хочуць будавацца каля адной тысячы мінчан», — паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Аўраменка.

«Вельмі шмат мінчан, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, адгукнуліся на нашу прапанову будаваць жыллё ў горадзе-спадарожніку Смалявічы», — сказаў ён.

Першы дом разлічаны на 142 кватэры.
«Мінчане пойдуць туды будаваць, ім падабаецца будаваць і жыць там потым», — лічыць начальнік упраўлення. Паводле яго слоў, развіццё гарадоў-спадарожнікаў запланавана, дамы там будуць будавацца. Праекты будуць рэалізоўвацца «пасля вырашэння фінансавых пытанняў».

Як паведамлялася раней, планавалася пачаць будаўніцтва першага дома для мінчан у Смалявічах у чацвёртым квартале гэтага года.

Усяго ў горадзе-спадарожніку плануецца пабудаваць шматкватэрныя дамы на 30 тыс. чалавек.
Выдзелена таксама 670 гектараў зямлі пад індывідуальнае будаўніцтва. Вядзецца праектаванне, ёсць магчымасць размясціць каля трох тысяч сядзібных дамоў і стварыць аб’екты сацыяльнай інфраструктуры.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?