Нацыянальная авіякампанія «Белавія» ў наступным годзе плануе закупіць два самалёты бразільскай вытворчасці Embraer-175, паведаміў генеральны дырэктар кампаніі Анатоль Гусараў.

«Мы блізкія да завяршэння перамоў з адной з лізінгавых кампаній ЗША па набыцці двух 80-мясцовых самалётаў Embraer-175. Мы спадзяемся падпісаць кантракт і ў верасні-кастрычніку наступнага года атрымаць два самалёты», — адзначыў кіраўнік «Белавія».

Паводле яго слоў,

стаўка на гэты тып паветраных суднаў зроблена ў тым ліку з-за іх папулярнасці ў еўрапейскіх авіякампаній.
«Мы вельмі ўважліва вывучалі вопыт эксплуатацыі такіх самалётаў у авіякампаніях LOT, Air Astana і прыйшлі да высновы, што гэтыя самалёты вельмі класна кладуцца ў сетку маршрутаў і расклад «Белавія», — сказаў Гусараў.
Закупляць самалёты Embraer такой жа або большай умяшчальнасці кампанія плануе і надалей.
Прычым, як падкрэсліў Гусараў, гэта ўжо будуць новыя самалёты са стапеляў завода-вытворцы.

У 2013 годзе плануецца набыць 100-мясцовыяEmbraer-190, паступова абнаўляючы імі флот і замяняючы не толькі самалёты савецкай вытворчасці, але і «Боінгі 737–500», якія выкарыстоўваюцца «Белавія» дастаткова працяглы час.

Цяпер у парку «Белавія» шэсць самалётаў Boeing 737–500, чатыры Boeing 737–300, адзін CRJ-100LR, тры CRJ-200LR і тры «Ту-154 М».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?