У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання заяўляюць пра намер захоўваць цану на хлеб на цяперашнім узроўні.
«Мы імкнемся максімальна знізіць сабекошт хлеба. Па сацыяльнай групе рэнтабельнасць продажу складае 0,5%, а часам яна і адмоўная, а ў цэлым па галіне — 5%», — паведаміў намеснік міністра Васіль Седзін.
Ён адзначыў, што сёлета «мы вымушаны былі рэзка павялічыць цэны».
«У апошнія гады цэны практычна не падымалі, але сёлета на працэнтаў трыццаць паднялі», —сказаў Седзін.
Пры гэтым ён адзначыў, што прымяненне новых тэхналогій і зніжэнне энергазатрат дазваляе забяспечыць якасную вытворчасць хлеба. «Калі б гэтага не зрабілі, то стаялі б перад дылемай павялічыць цану ў
Намеснік міністра лічыць немэтазгодным праводзіць цяпер прыватызацыю хлебазаводаў. «У перспектыве гэта магчыма. Але на сёння ў нас створана дакладная і нармальная структура. Мы змаглі рэканструяваць, тэхналагічна пераўзброіць прадпрыемствы. Прыватнае ж прадпрыемства не будзе ніколі працаваць з адмоўнай рэнтабельнасцю», — сказаў Седзін.