Прэзідэнт Саюза студэнтаў Літвы Дэйнюс Дікшайціс падаў у суд на студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні. Як паведаміў старшыня самакіравання ЕГУ Максім Мільто, сёння студэнтам стала вядома аб судовым пазове, што быў пададзены супраць іх. Судовае паседжанне можа адбыцца ўжо ў бліжэйшую пятніцу. Самакіраванне ЕГУ пакуль не атрымала больш дакладнай інфармацыі аб падрабязнасцях справы.

Літоўскі саюз студэнтаў быў заснаваны ў 1991 годзе і з’яўляецца найвышэйшай незалежнай студэнцкай арганізацыяй Літвы. Самакіраванне ЕГУ таксама з'яўляецца сябром ЛСС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?