У Бабруйску затрыманыя чатыры ўдзельнікі акцыі, якая праводзілася ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсій.

Грамадcкія актывісты разам з іншымі вернікамі выйшлі з царквы, дзе адбывалася малітва за нявінна закатаваных. Са свечкамі ў руках яны накіраваліся на плошчу Перамогі, дзе рэпрэсаваным усталяваны памятны знак. На падыходах да плошчы людзей атачылі супрацоўнікі міліцыі і заштурхалі ў аўтобус.

Актывістаў адвезлі ў пастарунак на вуліцы Гогаля і загадалі выключыць мабільныя тэлефоны. Пакуль вядомыя імёны дваіх затрыманых — гэта Алена Тоўсцік і Арцём Маркачоў.

Ля пастарунка збіраюцца сваякі і сябры затрыманых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?