Аднаўляць унутрырэспубліканскія пасажырскія авіяперавозкі няма неабходнасці ў сувязі з іх стратнасцю і высокай канкурэнцыяй у бок аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту.
Пра гэта 2 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Вадзім Мельнік.

Ён зазначыў, што раней рабіліся спробы выконваць унутрырэспубліканскія авіяперавозкі, аднак гэтыя рэйсы былі мала запатрабаваныя. Іншы раз здаралася, што на борце самалёта былі толькі два-тры пасажыры. «Думаеце, мы шмат сёння за 45 еўра набярэм пасажыраў у рэйс?» — задаў пытанне Мельнік.

Пры гэтым дэпартамент па авіяцыі разглядае магчымасць укаранення сістэмы нізкабюджэтных (low-сost) авіяперавозак.

«Выкарыстанне нашым перавозчыкам гэтай сістэмы ці шэрагу яе пазіцый — такое пытанне мае месца быць, над гэтым мы падумаем. Цалкам можна разглядаць тэму мікста, тут могуць быць прапанаваны пасажырам вельмі цікавыя варыянты», — зазначыў Мельнік.

Разам з тым прыходу авіякампаній low-cost на беларускі рынак не плануецца. «Вы бачыце, як сёння «сыплюцца» кампаніі low-cost», — дадаў дырэктар дэпартамента па авіяцыі, нагадаўшы аб сітуацыі з расійскай кампаніяй «Авіянова», якая перастала выконваць пасажырскія перавозкі ў кастрычніку гэтага года ў сувязі з пагаршэннем фінансава-эканамічнага становішча.

Авіякампанія low-cost — гэта «бюджэтная» кампанія, якая прапаноўвае вельмі нізкую плату за праезд у абмен на адмову ад большасці традыцыйных пасажырскіх паслуг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?