Грамадства7272

Кіраўнікі аблвыканкамаў сталі генерал-губернатарамі

Лукашэнка прысвоіў званні генерал-маёра кіраўнікам абласцей і Мінска. Да Мікалая Ладуцькі: «Ён з сённяшняга дня — генерал-маёр. Ён галавой адказвае за тэрытарыяльную абарону».

Аляксандр Лукашэнка прысвоіў званні генерал-маёра кіраўнікам абласцей і старшыні гарвыканкама Мінска ў сувязі з тым, што яны таксама кіруюць радамі абароны адпаведных рэгіёнаў. Такое рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння ў ходзе наведвання стацыянарнага пункта кіравання штаба зоны тэрытарыяльнай абароны ў Мінску.

У прыватнасці, звяртаючыся да старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі, ён сказаў: «Ён з сённяшняга дня — генерал-маёр. Ён галавой адказвае за тэрытарыяльную абарону. І гэта яго права, паінфармаваўшы прэзідэнта, разгортваць ўсю тэрытарыяльную абарону. Калі прэзідэнт ўхваліць, хай разгортвае».

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў Мінску неабходна штогод праводзіць вучэнні па тэрытарыяльнай абароне на базе аднаго з раёнаў.

Бізнесмены павінны быць ядром фармаванняў тэрытарыяльнай абароны, заявіў Лукашэнка. «Усё, што мы робім, — гэта не для паказухі. Нам паказуха не патрэбна, — падкрэсліў Лукашэнка. — Усё гэта — вельмі сур'ёзна, і не таму, што мы нечага там баімся. Нам трэба забяспечваць бяспеку сваёй краіны».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сумных уроках гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, калі войскі захопнікаў прайшлі тэрыторыю Беларусі літаральна за некалькі тыдняў. «Гэта што, нармальна?
Каб гэтага не здаралася, урокі трэба атрымліваць, трэба гэта памятаць», — падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, тэрытарыяльныя войскі з’яўляюцца найбольш эфектыўным сродкам абароны дзяржавы ў выпадку знешняй агрэсіі. Такі падыход таксама дае магчымасць мінімізаваць фінансавыя затраты. Лукашэнка ў сувязі з гэтым адзначыў, што ў краіне няма магчымасці і неабходнасці ўтрымліваць вялікую армію, якую трэба карміць, апранаць і г.д. «У нас такой магчымасці сёння няма — і не трэба, але

неабходна падрыхтаваць насельніцтва, каб яно магло ў патрэбны момант выканаць свае функцыі. Гэта будзе самая эфектыўная абарона нашай дзяржавы.
Бо яны непасрэдна прыйшлі з дому, з калектыву, і яны будуць усё ведаць, што адбываецца», — лічыць Лукашэнка.

«Нам трэба захаваць нашу краіну. А калі ўсе будуць бачыць, што мы гэтым сур’ёзна займаемся, — яны сюды ніколі не сунуцца», — падкрэсліў ён.

Звяртаючыся да ваеннаслужачых запасу, якія прызваны ў тэрытарыяльныя падраздзяленні на час вучэння, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў адказнасць кожнага ў справе абароны сваёй краіны. «Камусьці не падабаецца, камусьці нязручна, але гэта трэба», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Каментары72

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім23

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Усе навіны →
Усе навіны

Як ідзе рамонт моста на праспекце Незалежнасці ФОТЫ1

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю1

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі3

У парку Чалюскінцаў з’явіцца «Вежа свабоднага падзення»2

Мядзведзеў пра ўльтыматум Трампа: Расіі ўсе роўна8

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС18

Трампа спыталі, ці ён усё яшчэ лічыць НАТА састарэлай арганізацыяй

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль пачала гаварыць34

«Напрамак сусветнага ўзроўню». Курорт у Паўночнай Карэі будавалі, каб адкрыць КНДР свету, але пакуль і расіяне не хочуць ехаць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім23

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць