Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы стацыянарны пункт кіравання штаба зоны тэрытарыяльнай абароны ў Мінску. «Усё, што мы робім, — гэта не для паказухі. Нам паказуха не патрэбна, — падкрэсліў Лукашэнка. — Усё гэта — вельмі сур'ёзна, і не таму, што мы нечага там баімся. Нам трэба забяспечваць бяспеку сваёй краіны».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сумных уроках гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, калі войскі захопнікаў прайшлі тэрыторыю Беларусі літаральна за некалькі тыдняў. «Гэта што, нармальна?
Каб гэтага не здаралася, урокі трэба атрымліваць, трэба гэта памятаць», — падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, тэрытарыяльныя войскі з’яўляюцца найбольш эфектыўным сродкам абароны дзяржавы ў выпадку знешняй агрэсіі. Такі падыход таксама дае магчымасць мінімізаваць фінансавыя затраты. Лукашэнка ў сувязі з гэтым адзначыў, што ў краіне няма магчымасці і неабходнасці ўтрымліваць вялікую армію, якую трэба карміць, апранаць і г.д. «У нас такой магчымасці сёння няма — і не трэба, але

неабходна падрыхтаваць насельніцтва, каб яно магло ў патрэбны момант выканаць свае функцыі. Гэта будзе самая эфектыўная абарона нашай дзяржавы.
Бо яны непасрэдна прыйшлі з дому, з калектыву, і яны будуць усё ведаць, што адбываецца», — лічыць Лукашэнка.
«Нам трэба захаваць нашу краіну. А калі ўсе будуць бачыць, што мы гэтым сур’ёзна займаемся, — яны сюды ніколі не сунуцца», — падкрэсліў ён.

Звяртаючыся да ваеннаслужачых запасу, якія прызваны ў тэрытарыяльныя падраздзяленні на час вучэння, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў адказнасць кожнага ў справе абароны сваёй краіны. «Камусьці не падабаецца, камусьці нязручна, але гэта трэба», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што неабходна шырэй прапагандаваць ідэі тэрытарыяльнай абароны, больш расказваць людзям аб тым, што гэта такое і для чаго гэта трэба. Прэзідэнт запатрабаваў, каб у падрыхтоўцы тэрытарыяльных войскаў і арганізацыі тэрытарыяльнай абароны быў поўнасцю выключаны фармалізм. «Усё гэта — вельмі сур’ёзна, і не таму, што мы нечага там баімся. Нам трэба гарантаваць бяспеку сваёй краіны», — падкрэсліў ён.

Ён таксама нагадаў аб негатыўным вопыце савецкіх часоў, калі пытанні абароны дзяржавы часта вырашаліся выключна фармальна і былі адпрацаваны толькі на паперы.

Лукашэнка даў высокую ацэнку дзеянням штаба зоны тэрытарыяльнай абароны ў Мінску і асабіста мэра сталіцы. «Я бачу, што вы валодаеце абстаноўкай, ведаеце, што і як трэба абараняць, як трэба дзейнічаць», — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Мікалая Ладуцькі.

Савету абароны сталіцы Аляксандр Лукашэнка ўказаў на неабходнасць дасканала прапрацаваць усе дакументы па арганізацыі тэрытарыяльнай абароны, пры неабходнасці адаптаваць іх да ўмоў рэальнай абстаноўкі, унесці адпаведныя змяненні. Пры гэтым галоўную ўвагу, на думку кіраўніка дзяржавы, неабходна ўдзяліць якасці адбору і падрыхтоўкі кадраў для тэрытарыяльных войскаў. Сама ж тэрытарыяльная абарона павінна быць усенароднай і дасканала прапрацаванай.

Сёння ж Аляксандр Лукашэнка наведаў у Мінску КУП «Спецпрадпрыемства Мінгарвыканкама», дзе азнаёміўся з умовамі і арганізацыяй захоўвання матэрыяльных сродкаў для тэрытарыяльных войскаў. Ён таксама даў высокую ацэнку ўбачанаму. «Калі ўсё ў краіне так будзе захоўвацца, то тады пытанняў няма. Вельмі дастойна», — сказаў ён.

Адначасова Аляксандр Лукашэнка сёння надаў кіраўнікам аблвыканкамаў вайсковыя званні генерал-маёраў.
Раней абласныя начальнікі былі ўсяго толькі палкоўнікамі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?