КХП-БНФ атрымала дазвол на правядзенне шэсця 6 лістапада 4
Збор удзельнікаў дазволены ў 12.00 каля Дома культуры камвольнага камбіната на вуліцы Маякоўскага.
Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ атрымала дазвол Мінгарвыканкама на правядзенне шэсця і мітынгу 6 лістапада. Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі намеснік старшыні КХП-БНФ Юрый Беленькі.
Паводле яго слоў, шэсце пройдзе па традыцыйным маршруце.
«Збор удзельнікаў дазволены ў 12.00 каля Дома культуры камвольнага камбіната на вуліцы Маякоўскага. Пасля гэтага — шэсце па вуліцы Маякоўскага да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры, і там пасля заканчэння шэсця — мітынг», —
паведаміў Беленькі.
Нагадаем, з ініцыятывы КХП-БНФ 30 лістапада прайшло шэсце з нагоды дня памінання продкаў «Дзяды» ад будынка гадзіннікавага завода «Луч» ва ўрочышча Курапаты. У ім удзельнічала прыкладна тысяча чалавек. Гэтае шэсце таксама было санкцыянавана Мінгарвыканкамам.