У двух жыхароў Брэсцкай вобласці канфіскаваныя 4 тоны лому каляровых металаў.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, 2 лістапада ў Кобрыне супрацоўнікі міліцыі спынілі аўтамабіль «Форд Транзіт», за рулём якога быў непрацуючы 29-гадовы жыхар вёскі Дзівін.

У машыне знаходзіліся 3,3 тоны лому каляровых металаў коштам 3,3 млн. рублёў.

Днём 1 лістапада ў Драгічынскім раёне на аўтадарозе Кобрын — Гомель недалёка ад вёскі Сямонаўшчына быў затрыманы «Фальксваген-LТ45», якім кіраваў 43-гадовы непрацуючы брэстаўчанін. Ён перавозіў 700 кг лому каляровых металаў на 1,5 млн. рублёў.

На метал у абодвух мужчын не было ніякіх дакументаў.

У дачыненні да гэтых грамдазян складзены адміністрацыйныя пратаколы на падставе арт. 12.2 КоАП (парушэнне парадку ўліку, збору, захоўвання, транспарціроўкі, выкарыстання або рэалізацыі металапрадукцыі, чорных і каляровых металаў).

Выяўлены металалом канфіскаваны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?