Абазначэнне маркі аўтамабільнага бензіну і дызельнага паліва зменіцца ў Беларусі з 2013 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ўпрэс-службе канцэрна «Белнафтахім».
31 снежня 2012 года ў сілу ўступіць тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Аб патрабаваннях да аўтамабільнага і авіяцыйнага бензіну, дызельнага і суднавага паліва, паліва для рэактыўных рухавікоў і мазуту». Асаблівасцю дакумента з’яўляецца ўвядзенне паняцця экалагічнага класа паліва — класіфікацыйнага кода (К2, К3, К4, К5), які вызначае патрабаванні бяспекі паліва.
«У сувязі з гэтым зменіцца абазначэнне маркі аўтамабільнага бензіну або дызельнага паліва», — адзначылі ў канцэрне.
Напрыклад, марка бензіну будзе абазначацца так:дзе літары АІ абазначаюць аўтамабільны бензін, 95 — лічбавае абазначэнне актанавага ліку аўтамабільнага бензіну, вызначанага метадам даследавання, а сімвалы К5 абазначаюць экалагічны клас паліва.АІ-95-К5 ,
Абазначаэнне дызельнага паліва будзе ўключаць у сябе літары ДП, якія абазначаюць дызельнае паліва для аўтамабільных рухавікоў, літары Л (летняе), З (зімовае), А (арктычнае), Е (міжсезоннае), якія абазначаюць кліматычныя ўмовы прымянення, і сімвалы, якія абазначаюць экалагічны клас дызельнага паліва. Напрыклад,
Абазначэнне маркі паліва можа дадаткова ўключаць гандлёвую марку (гандлёвы знак) вытворцы.
Дзяржаўнымі стандартамі, якія дзейнічалі ў Беларусі, вызначэнне экалагічных класаў паліва не прадугледжвалася. Пастаўляючы значную колькасць сваёй прадукцыі на экспарт, беларускія нафтаперапрацоўшчыкі ў рабоце над якасцю нафтапрадуктаў арыентаваліся на еўрапейскія экалагічныя стандарты (