На судзе па тэрактах абвешчаны перапынак. З 14 лістапада плануецца пачаць спрэчкі абвінавачання і абаронцаў. Такім чынам, ніякіх новых доказаў, хадайніцтваў ці новых паказанняў суду ўжо прадастаўлена не можа быць.
Маці Уладзіслава Кавалёва, якога абвінавачваюць у саўдзеле ў тэрарызме, вельмі ўзрушана і не можа стрымаць слёзаў. Яна не верыць, што ўсе аспекты справы разгледжаны.
У апошні дзень перад перапынкам суд адмовіў абароне ў шэрагу важных хадайніцтваў, у тым ліку ў разглядзе відэазапісу з метро на прадмет магчымага відэамантажу, а таксама ў правядзенні экспертызы па ранніх выбухах.
«Можа ім ёсць што хаваць?» — разважае жанчына, сыну якой пагражае самае жорсткае пакаранне, калі яго прызнаюць вінаватым.
На відэа — Любоў Кавалёва дзеліцца сваімі ўражаннямі пра суд і распавядае, чаму яна упэўнена ў тым, што яе сын невінаваты: