Захад імкнецца расхістаць сітуацыю ў Беларусі для ўключэння рэспублікі ў сферу свайго ўплыву. Аб гэтым сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на палігоне паблізу Гродна, падводзячы вынікі і ставячы задачы па далейшаму развіццю тэрытарыяльнай абароны ў краіне.

«Мэта Захаду бачная простым вокам: ім трэба расхістаць сітуацыю ў Беларусі і адрэзаць яе ад актыўнага ўдзелу ў міжнародных грамадска-палітычных працэсах. А затым уключыць у сферу свайго ўплыву», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, з набыццём суверэнітэту Беларусь таксама трапіла ў сферу інтарэсаў сусветнай закулісы.

«Захадам ужо ўведзены розныя санкцыі ў адносінах да беларускіх прадпрыемстваў.
Гэтыя абмежавальныя меры перашкаджаюць нібыта па палітычных прычынах раўнапраўнаму эканамічнаму супрацоўніцтву. Шырока распаўсюджаны і іншыя формы эканамічнага націску, якія наносяць урон нашым нацыянальным інтарэсам у эканамічнай сферы», — падкрэсліў ён.

Сур’ёзным выклікам для нацыянальнай бяспекі з’яўляецца інфармацыйнае і палітычнае ўмяшанне звонку.

«Сёння яно мае рысы адкрытай інфармацыйнай вайны. Для гэтага задзейнічаюцца такія рэсурсы, як Інтэрнэт, радыёстанцыі і спецыяльна арганізаваныя тэлеканалы, газеты і часопісы, на якія трацяцца вялікія сродкі. Пры гэтым на нас пастаянна націскаюць, папракаюць у недахопе свабоды слова і плюралізму»,
 — адзначыў беларускі лідар.
«Мы бачым, якімі высокімі тэмпамі ідзе пашырэнне НАТО ў еўрапейскім рэгіёне, як актыўна нарошчваецца ваенная інфраструктура заходніх і паўночных суседзяў паблізу нашых граніц,
 — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. — Трывожным фактарам становіцца тое, што апошнім часам у некаторых суседніх краінах рэгулярна праводзяцца інструктажы і спецыяльныя нарады з удзелам высокапастаўленых чыноўнікаў дзярждэпартамента і сенатараў ЗША, міністраў і палітыкаў еўрапейскіх краін з вельмі правакацыйным парадкам дня. Як зрабіць рэвалюцыю ў Беларусі, як змяніць канстытуцыйны лад і да таго падобнымі, адкрыта варожымі тэмамі. Недаацэньваць такія з’явы нельга», — падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, найбольш развітыя краіны Захаду імкнуцца да поўнага кантролю над прыроднымі рэсурсамі ўсёй планеты. «Апошнія дзесяцігоддзі мы ўвесь час назіраем імкненне найбольш развітых краін Захаду да поўнага кантролю над прыроднымі рэсурсамі ўсёй планеты.

Такая палітыка вылілася фактычна ў кампанію па каланізацыі менш развітых дзяржаў і цэлых рэгіёнаў. Для гэтага выкарыстоўваюцца як бяззбройныя формы барацьбы, так нярэдка і ваенная сіла»,
 — сказаў Лукашэнка.

І колькі б ні казалася з высокіх трыбун аб ўсеагульным міры і бяспецы, на практыцы яны застаюцца толькі дэклярацыямі, перакананы Лукашэнка. «У розных кутках планеты не цішэюць крывавыя канфлікты. Пад заклікі аб дэмакратыі гінуць тысячы людзей. Здзяйсняюцца неймаверныя па сваёй жорсткасці тэракты», — заявіў беларускі кіраўнік.

Паводле яго слоў, сучасныя войны па формах і сродках вядзення ў корані адрозніваюцца ад тых, якія былі раней. «Асноўныя баталіі разгортваюцца на міжнародных форумах, а рашэнне аб нападзе на чарговую краіну прымаецца ў кулуарах вузкім колам зацікаўленых асоб.

Абавязковымі элементамі становяцца інфармацыйныя атакі, дэстабілізацыя абстаноўкі, раздзіманне пратэстных настрояў сярод насельніцтва.
Затым на пэўным этапе падключаюцца сілы спецыяльных аперацый. Яны пад прыкрыццём «народных» хваляванняў сумесна з «пятай ўнутранай калонай» завяршаюць разгром той ці іншай краіны. Аб гэтым кажуць арабскія рэвалюцыі, знішчэнне Лівіі як суверэннай дзяржавы «, — цытуе Лукашэнку БелТА.
Аперацыю НАТО ў Лівіі ён назваў актам вандалізму XXI стагоддзя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?