Міжнародная навуковая канферэнцыя «Гарадзенскі палімпсест» была запланаваная на 5–6 лістапада ў Беларускім інстытуце правазнаўства. Як паведаміў гісторык Алесь Смалянчук, прычыну адмовы ім ніхто не патлумачыў:

«Я маю толькі неафіцыйную інфармацыю на дадзены момант. Верагодна, з падачы мясцовых ідэолагаў: ці то з выканаўчых камітэтаў, ці то з гістфака — міністр адукацыі не дазволіў сабрацца нам ва ўніверэсітэце. Яны проста не могуць сабе дазволіць, каб гісторыяй Гродна на сур’ёзным навуковым узроўні займаўся хтосьці іншы, апрача ім саміх».

Канферэнцыя ўсё ж адбудзецца ў адпаведнасці з праграмай у памяшканні адной з недзяржаўных арганізацый.
«Гарадзенскі палімпсест» адкрыецца ў суботу, а 9-й гадзіне па адрасе: вуліца Будзённага 48а-100.

Удзел у канферэнцыі возьмуць больш за 20 даследчыкаў Гродна з Беларусі, Расіі ды Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?