Ідзе татальная мілітарызацыя краіны.
Летась завочнікаў пазбавілі права на адтэрміноўку. Пасля вайскоўцы з Міністэрства абароны і Савету Бяспекі фактычна заблакавалі распрацаваны ўрадавай групай законапраект аб альтэрнатыўнай службе. Усе гэта адбывалася на фоне прыняцця нейкай міфічнай вайсковай дактрыны.

Цяпер галоўнакамандуючы заявіў, што войска будзе павялічана да 120 тысяч. Выбачайце, але і тое войска, якое набіраецца зараз, не ідэальнае.

Гэта тычыцца і нестатутных момантаў, хай сабе не ў такім масштабе, як у Расіі. Гэта тычыцца і парушэння заканадаўства аб прызыве: толькі за апошні год дзве прызыўныя кампаніі пачыналіся заднім чыслом, калі прызыў афіцыйна яшчэ не быў абвешчаны, а ваенкаматы працавалі як быццам загад аб прызыве ужо падпісаны і апублікаваны.

Калі з’яўляецца загад аб павялічэнні войску у два разы, ваенкомам прыдзецца браць у войска любога юнака, што старэйшы за 18 гадоў.
Кампанія за АГС у сваю чаргу не мае права застацца ў баку і адгэтуль пачынае татальны маніторынг сітуацыі з правамі прызыўніка і кансультаванне усіх грамадзян прызыўнога ўзросту.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?