Меркаванні1212

Лідары вялікіх НДА адмежаваліся ад Уладзіміра Мацкевіча

«Мы выказваем перасцярогу супраць магчымай палітызацыі Нацыянальнай платформы і ператварэння яе ў яшчэ адзін палітычны суб’ект».

Кіраўнікі шэрагу вядомых недзяржаўных арганізацый, інстытутаў і прадстаўнікі суполак — усяго 13 асобаў — прынялі заяву «Аб нацыянальнай платформе Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства». Нейкі час назад Уладзімір Мацкевіч ініцыяваў абранне «Часовага кіруючага камітэта», які прэтэндуе на прадстаўніцтва ўсёй грамадзянскай супольнасці.

Прапануем Вашай увазе яе тэкст «Заявы 13-ці».

«Мы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, выказваем сваю падтрымку ідэі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства як пляцоўкі для камунікацыі і дыялогу паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, зацікаўленымі ў еўрапейскім вектары развіцця Беларусі.

Мы падзяляем каштоўнасці і мэты, запісаныя ў «Мемарандуме аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы ФГС УП», які быў абмеркаваны і прыняты арганізацыямі-удзельнікамі на канферэнцыі Нацыянальнай платформы 29 кастрычніка 2011 года. Мы адзначаем, што менавіта на беларуска-еўрапейскіх дачыненнях, мадэрнізацыі краіны і працэсах еўрапейскай інтэграцыі Беларусі павінен быць зроблены фокус дзейнасці Нацыянальнай платформы ФГС УП.

Аднак мы выказваем перасцярогу супраць магчымай палітызацыі Нацыянальнай платформы і ператварэння яе ў яшчэ адзін палітычны суб’ект (у прыватнасці такую мэту ставіць «Стратэгія 2012»). Мы мяркуем, што дзейнасць Нацыянальнай платформы павінна засяродзіцца на працы чатырох тэматычных рабочых групаў, як гэта арганізавана ў межах Форуму грамадзянскай супольнасці і нацыянальных платформаў ФГС іншых краінаў УП. Менавіта праз дзейнасць дадзеных групаў арганізацыі грамадзянскай супольнасці могуць павышаць свой экспертны патэнцыял і прапаноўваць канкрэтныя шляхі і механізмы па набліжэнні краіны да еўрапейскіх стандартаў і норм.

Таму мы перакананыя, што дзейнасць беларускай Нацыянальнай платформы павіная быць каардынаваная з удзелам лідэраў тэматычных платформаў, якія павінныя быць імі абраныя і стаць абавязковымі сябрамі будучага сталага Каардынацыйнага камітэту Нацыянальнай платформы ФГС УП. У дадатак, Каардынацыйны камітэт мае забяспечыць збалансаванае прадстаўніцтва шырокага кола арганізацый-сябраў, а таксама розных рэгіёнаў Беларусі.

Мы спадзяемся, што гэтае меркаванне будзе падтрыманае арганізацыямі-сябрамі Нацыянальнай платформы ФГС УП і ўлічанае пры фармаванні стала дзеючага Каардынацыйнага камітэту падчас наступнай канферэнцыі Нацыянальнай платформы. Мы верым, што прагрэс і поспех у дзеяннях Нацыянальнай платформы ФГС УП будзе грунтавацца на падставе канкрэтных супольных дзеянняў, па якіх дасягнуты кансэнсус паміж яе арганізацыямі-удзельнікамі.

Сяргей Мацкевіч, Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі

Вольга Стужынская, Офіс за дэмакратычную Беларусь

Жанна Літвіна, Беларуская асацыяцыя журналістаў

Дзяніс Мельянцоў, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS)

Алег Гулак, Беларускі хельсінкскі камітэт

Валянцін Стэфановіч, праваабаронцы-вясноўцы

Таццяна Канопкіна, Гродзенскае аддзяленне «Таварыства беларускай школы»

Аліцыя Шыбіцкая, «Аб’яднаны шлях»

Кацярына Пшыбыльска, Беларускае Шуманаўскае Таварыства

Вячаслаў Пазняк, Wider Europe

Святлана Зінкевіч, «АКТ»

Віталь Васількоў, Фонд садзейнічання ўстойліваму развіццю

Аляксандр Адамянц, Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай35

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына парваў пашпарт былой жонкі, каб не пакідаць ёй сваё прозвішча1

Шуневіч з жонкай не выйгралі права на паляванне на мядзведзя. Конкурс праводзіла арганізацыя Шуневіча4

«Пякельная праца». Беларуска расказала, як зарабіць 200 рублёў у дзень на чарніцах

Прадставілі новую калекцыю школьнага адзення на будучы сезон ФОТЫ3

На лідара «Палаца» Алега Хаменку завялі крыміналку за супрацу з медыя3

Мінчане скардзяцца, што ў горадзе вельмі моцна смярдзіць. Санстанцыя кажа, што непакоіцца няма пра што5

Фэйкавая журналістка «Новая газета Еўропа» спрабавала ўзяць інтэрв’ю ў Паўла Латушкі4

Што насамрэч знаходзіцца побач з курскім пляжам, на якім ад украінскіх дронаў пацярпелі людзі4

Беларусы ва Уроцлаве плятуць маскіровачныя сеткі для Украіны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай35

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць