Літоўскага палітыка, кіраўніка партыі «Фронтас» Альгердаса Палецкіса пракурор Віленскага суда прапануе прысудзіць да аднаго года пазбаўлення волі ўмоўна за адмаўленне савецкай агрэсіі.

Гэта будзе першы прысуд такога кшталту ў Літве. Адмаўленне агрэсіі Савецкага Саюза па законах Літвы караецца крымінальнай адказнасцю. Выкананне прысуду пракурор прапануе адкласці на два гады: на працягу ўсяго гэтага часу Палецкіс не будзе мець права пакідаць месца жыхарства больш чым на сем сутак без дазволу.

Палецкіс не прызнае віны. У тэлеперадачы, прысвечанай падзеям у Вільні 13 студзеня 1991 года,

ён сказаў, што «тады свае стралялі ў сваіх».
Гэтыя яго словы былі вытлумачаны як нанясенне абразы памяці людзей, якія загінулі ў тэлевежы падчас яе штурму савецкімі вайскоўцамі.

Палецкіс сцвярджае, што ў тэлеперадачы яму не далі дамовіць фразу, у якой ён спасылаецца на кнігі і публікацыі пра тое, што хтосьці страляў і зверху, з тэлевежы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?