5–6 лістапада на праспекце Пераможцаў каля Палаца спорту з 10.00 да 17.00 праходзіць Рэспубліканскі кірмаш «Мясны прылавак», у якім бяруць удзел мясакамбінаты, птушкафабрыкі, агракамбінаты і фермерскія гаспадаркі з усёй Беларусі.
Як паведамілі у прэс-службе Мінгарвыканкама, на кірмашы прадстаўлены шырокі асартымент прадукцыі па цэнах вытворцаў: свініна і ялавічына, птушка (куры, качкі, гусі, індычкі), яйкі, каўбасныя вырабы і вэнджаніна, кулінарная прадукцыя і паўфабрыкаты (фарш, наборы для булёнаў і інш.). Пакупнікоў чакаюць дэгустацыі, дзічына, шашлыкі, каўбаскі, прыгатаваныя на барбекю і іншая мясная ежа. Таксама на кірмашы працуюць прадпрыемствы грамадскага харчавання, выступаюць калектывы мастацкай самадзейнасці.
У Мінгарвыканкаме нагадалі, што
па выхадных днях ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада працягваюць працу і восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы па продажы плодаагароднінай прадукцыі.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ