Перапіс насельніцтва 2009 года паказаў 6,1% беспрацоўнага эканамічна актыўнага насельніцтва, паведаміў першы намеснік міністра працы Пятро Грушнік. Афіцыйны абвешчаны ўзровень беспрацоўя ў краіне не перавышае, як правіла, 1%.

Грушнік адзначыў, што, паводле міжнародных стандартаў (Міжнароднай арганізацыі працы), беспрацоўе вылічваецца на падставе звестак абследавання хатніх гаспадарак (як і падчас перапісу). Ён паведаміў, што беларускія ўлады маюць намер у лістападзе бягучага года правесці першае такое абследаванне, а з 2012 года такія абследаванні будуць праводзіцца штоквартальна.

Перапісныя звесткі пра ўзровень беспрацоўя ў 2009-м выглядаюць рэалістычнымі. У выніку фінансавага крызісу, што ўдарыў па Беларусі сёлета, беспрацоўе расло і яго рэальны ўзровень сёння можа быць вышэйшы.

Беспрацоўе ў краінах Скандынавіі трымаецца на ўзроўні каля 5—7%. У Японіі яно нават меншае. А вось у ЗША, Францыі, Брытаніі яно складае каля 10%. Яго ўзровень залежыць ад эканамічнай мадэлі, так і ад сацыяльнай палітыкі ўрадаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?