Павел Вінаградаў выйшаў на свабоду 14 верасня 2011. Фота Сяргея Гудзіліна.

Павел Вінаградаў выйшаў на свабоду 14 верасня 2011. Фота Сяргея Гудзіліна.

«НН»: За кратамі Вы распісаліся са сваёй дзяўчынай. Не плануеце сапраўднае вяселле?

ПВ: Я мо і хацеў бы, але, па шчырасці, грошай няшмат. У мяне цяпер галоўнае — з’ездзіць у рамантычнае падарожжа з жонкай. Што я і збіраюся здзейсніць у лістападзе.

«НН»: Калі Вы прыехалі з калоніі, былі даволі бадзёрым, вясёлым. Турма — не такое і страшнае месца?

ПВ: Гледзячы як успрымаць. Трэба выкарыстоўваць гэты час для таго, каб сябе ўдасканаліць, падумаць і праверыць сябе. Я пераканаўся, хаця і да гэтага быў не слабы духам чалавек, што стаў яшчэ мацнейшым. Там, безумоўна, страшна і дрэнна, але людзі могуць жыць усюды.

«НН»: Алесю Кіркевічу за кратамі прапанавалі выехаць за мяжу. Да Вас з чымсьці падобным звярталіся?

ПВ: Не. Мне прапаноўвалі толькі ў пачатку следства сказаць пэўныя рэчы пра сябе і пра экс-кандыдатаў у прэзідэнты на камеру, каб пасля паказаць на БТ. Маўляў, раскайваюся, быў дурнем, гэта кандыдаты мяне прымусілі. Мне толькі адзін раз прапанавалі і памілаванне падпісаць — ведалі, што я ўсё роўна адмоўлюся. А для справаздачы перад начальствам трэба было прапанаваць.

«НН»: Чым займаецеся на свабодзе: у палітыку вярнуліся?

ПВ: Так. У дадзены момант я знаходжуся на офісе грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду»: вырашаем пытанні, звязаныя з працай кампаніі.

«НН»: Вулічныя акцыі цяпер варта праводзіць? Гучаць прапановы ўвесці мараторый.

ПВ: Лічу, што акцыі карысныя заўжды. Але лепш сур’ёзней падрыхтаваць акцыю, падумаць над яе фар матам, як мінімалізаваць магчымасць затрымання, і толькі пасля яе праводзіць.

***

Павел Вінаградаў. Нарадзіўся ў 1988 у Мінску. Фігурант «справы чатырнаццаці» за ўдзел у акцыі пратэсту

прадпрымальнікаў. Быў асуджаны на два гады абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову. На выбарах 2010 працаваў у штабе Уладзіміра Някляева. Асуджаны па артыкуле «Масавыя беспарадкі» на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Памілаваны А.Лукашэнкам 14 верасня 2011.

Глядзі яшчэ: Палітвязень Павел Вінаградаў вярнуўся ў Мінск — фотарэпартаж
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?