Увага! Відэа ўтрымлівае ненарматыўную лексіку.
6 лістапада ў Мінску прайшло традыцыйнае шэсце ў Лошыцкі яр да месца пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій, арганізаванае Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ.
У часе мерапрыемства не абышлося без інцыдэнтаў. Па выніках акцыі былі затрыманыя Юрась Навіцкі і актывіст КХП-БНФ Уладзімір Юхо. Момант затрымання і суправаджэння апошняга ў міліцэйскае аўто адзін з удзельнікаў шэсця зафіксаваў на відэа. На ім відаць, як адзін з супрацоўнікаў у цывільным перашкаджае здымаць. Пры гэтым ён мацюкаецца. Потым адзін з міліцыянтаў патлумачыў затрыманне тым, што Юхо нібыта ўдарыў памочніка міліцэйскага аператара.
Глядзі таксама: «Дзяды» ў Лошыцы — фотарэпартаж