У чарговым сезоне амерыканскага дэтэктыўнага серыяла «Нікіта» з’явілася серыя, прысвечаная Беларусі. Згодна з сюжэтам, у краіне кіраваў дыктатар Валерый Авечкін. Шэсць гадоў таму яго забілі і паставілі на яго месца двайніка. І вось новы Авечкін выходзіць з-пад кантролю. Па ягоным загадзе забіваюць сведкаў — ахоўніка, а пасля і памочніка, якія ведалі, што ён несапраўдны прэзідэнт.

Сакрэтная агенцтва, у якім працуе Нікіта, атрымлівае загад забіць двайніка, і спецкаманда адпраўляецца ў Беларусь, каб выканаць заданне...

Уважлівы глядач знойдзе шмат цікавых падабенстваў з сітуацыяй у Беларусі. Напрыклад, кіраўнік дзяржавы мае пазашлюбнага сына Макса, дзіцёнка дашкольнага узросту. Але ягоная маці выяўляецца… агенткай ЦРУ.

Ляпаў некалькі. Напрыклад, на аўтамабілях расійскія, а не беларускія нумары. Відаць, не хапіла рэквізіту.

З прыемных дробязяў — бел-чырвона-белы сцяг над рэзідэнцыяй кіраўніка Беларусі.

Крамольны сюжэт з’явіўся ў пятай серыі другога сезону. Цяпер гэты серыял наўрад ці пакажуць па беларускім тэлебачанні.

Пятую серыю можна паглядзець па спасылцы http://seasonvar.ru/serial-3163-Nikita-2-season.html

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0