Былога палітвязня Аляксандра Малчанава пасля адбыцця дзесяцісутачнага арышту ізноў затрымалі на трое сутак. На гэты раз па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства.

27 кастрычніка суд Барысаўскага раёна асудзіў яго па артыкуле 23.4 КаАП РБ (непадпарадкаванне законным патрабаванням прадстаўніка ўлады), пакараўшы адміністратыўным арыштам на 10 сутак. 6 лістапада гэты тэрмін скончыўся. Аднак палітвязень па-ранейшаму ў ІЧУ Барысава.

Малчанава і яго сябра Андрэя Нікалаеўскага абвінавачваюць у абразе дзяржаўных сімвалаў паводле артыкула 370 Крымінальнага кодэкса РБ. Пад пераслед міліцыі маладыя людзі патрапілі пасля таго, як 26 кастрычніка ў цэнтры Барысава былі залітыя фарбай дзяржаўныя сцягі. У доме Аляксандра Малчанава апошнім часам адбылося некалькі ператрусаў, падчас якіх супрацоўнікі міліцыі шукалі забароненую нацыянальную сімволіку і канфіскавалі кампутар. Сам Аляксандр быў затрыманы і пакараны адміністратыўным арыштам нібыта за непадпарадкаваньне.

Верагодна такім чынам сілавікі праз псіхалагічны ўціск спрабуюць атрымаць ад Малчанава неабходныя для следства тлумачэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?