7 лістапада адбылася прэзентацыя новага кліпа гурту «Ляпіс Трубяцкога» — «Не быць скотам».

Гэта першы сінгл з будучага альбома «Ляпісаў» і першая песня ў гісторыі забароненага ў Беларусі гурту, напісаная яе лідарам на верш другога аўтара — Янкі Купалы («Хто ты гэткі», 1908).

У кліпе паказаныя беларусы стагоддзя таму — у пачатку ХХ ст.: рабочыя, сяляне, інтэлігенцыя, салдаты. Яны не жадаюць быць скотам. У відэа кідаюць кактэйль Малотава ў панскі палац. Сканчаецца відэашэраг кадрамі пад бел-чырвона-белым сцягам.

Новы альбом мае выйсці ў 2012 годзе.

«Я не хачу быць бязмоўнай скацінай, жуйнай жывёлай, раўнадушнай да ўсяго, што адбываецца ў Беларусі», — кажа Сяргей Міхалок.

Нагадаем, што ў Беларусі Сяргея Міхалка палохалі крымінальнай справай за знішчальную крытыку Лукашэнкі ў сваіх інтэрв’ю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?