Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, прадметамі злачынных замахаў становяцца адзенне, абутак і харчовыя прадукты. Да прыкладу, 4 лістапада была распачата крымінальная справа за рабаванне ў дачыненні да 24-гадовай жыхаркі Гомеля, якая ў гандлёвым цэнтры паспрабавала адкрыта выкрасці два дзіцячыя касцюмы.

Дваццацігадовы гамяльчанін 5 лістапада быў затрыманы за крадзеж мужчынскіх чаравікаў у магазіне «Мегатоп».

Жыхары вёскі Калініна Буда-Кашалёўскага раёна шляхам узлому праніклі ў буфет у суседняй вёсцы Уза і выкралі таварна-матэрыяльныя каштоўнасці.

Жыхары Нароўлі праніклі ў кафэ «Закусачная» і адтуль выкралі тавары.

У Гомелі злодзеі праніклі ў магазін з падсобнага памяшкання і выкралі прадукты харчавання і спіртныя напоі.

Жыхары Салігорска і Любанскага раёна 7 лістапада ўчынілі крадзеж з магазіна ў Жыткавіцкім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?