Галіна Руднік. Фота svaboda.org.

Галіна Руднік. Фота svaboda.org.

81-гадовая беларуска збіралася прэзентаваць у Мінску кнігу сваіх ўспамінаў «Птушкі пералётныя», што выйшла ў серыі «Бібліятэка Свабоды».

Прэзентацыя мелася адбыцца яшчэ ў кастрычніку. Але толькі цяпер стала вядомая прычына, па якой гэтага не адбылося. Як паведаміў дырэктар Беларускай службы радыё «Свабода» Аляксандр Лукашук, спн. Руднік адмовілі ў візе ў беларускім пасольстве ў Берліне. Прычыну, як звычайна, не патлумачылі.

Галіна Руднік (у дзявоцтве Ганчарэнка) нарадзілася ў Бабруйску ў 1930 годзе. Яе бацькі былі рэпрэсаваныя. У 1944 годзе яна выехала на Захад — у Берлін. Затым у ЗША. З дыпломам нью-ёркскага City College прыехала ў Мюнхен. З 1954 да пачатку 1990-х працавала ў Беларускай службе радыё «Свабода». Жыве ў Германіі.

Прачытаць успаміны Галіны Руднік можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?