Нацыянальны банк прагназуе сярэдні абменны курс у 2012 годзе на ўзроўні r8 500 за $1. Аб гэтым заявіў на пасяджэнні Саўміна першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Юрый Алымаў.
«Згодна з разлікамі, сярэднегадавое значэнне абменнага курсу беларускага рубля да даляра ацэньваецца ў 2012 годзе на ўзроўні 8 500», — сказаў прадстаўнік Нацбанка.
Юры Алымаў адзначыў, што палітыка ў галіне абменнага курсу ў наступным годзе будзе накіравана на павышэнне гнуткасці абменнага курсу нацыянальнай валюты для дасягнення і захавання ўнутранай і знешняй збалансаванасці. Па словах эксперта, з улікам пераходу Нацбанка на рэжым «кіраванае плаванне курсу», Нацбанк устрымліваецца ад публічных аб’яваў мінімальных абмежаванняў курсавой палітыкі.
Першы намесьніца кіраўніка Нацбанка падкрэсліў, што абменны курс беларускага рубля фармуецца пры мінімальным удзеле Нацбанка. Інтэрвенцыі будуць насіць кропкавы характар і будуць накіраваны на згладжванне ваганняў на валютным рынку.
Юры Алымаў дадаў, што гарантыяй стабільнасці нацыянальнай валюты ў будучыні стане дастатковы ўзровень золатавалютных рэзерваў. З красавіка гэтага года ўзровень ЗВР у краіне стабілізаваўся. З улікам паступлення сродкаў з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у $800 млн. і прыцягнення крэдыту з Азербайджана ў памеры $300 млн. міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі павялічыліся прыкладна на $1 млрд. Прадстаўнік Нацбанка дадаў, што ў выпадку дасягнення дамоўленасці з Расіяй аб зніжэнні цаны на газ ЗВР Беларусі могуць дадаткова павялічыцца яшчэ на $1,5 млрд.
Першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка нагадаў, што Беларусі трэба будзе гасіць значныя аб’ёмы ўнутраных і знешніх абавязацельстваў. Усяго ў 2012–2014 гадах плацяжы Мінфіна і Нацбанка па знешніх і ўнутраным абавязацельствах у замежнай валюце складуць $ 8,9 млрд.
***
Мінэканомікі ўчора спразгназавала курс даляра ад 9 700 да 22 000 у залежнасці ад аб'ёмаў эмісіі, тэмпаў інфляцыі.