Настаўніца геаграфіі ў Мінску скрала фотаапараты ў сваіх вучняў, паведаміла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС Ганна Чыж-Літаш.

На адным з урокаў настаўніца прапанавала школьнікам прынесці фотаапараты, каб сфатаграфаваць навучальны матэрыял. Адразу пасля званка на перапынак— маўляў, для праветрання класа — яна выправадзіла вучняў на калідор, пасля чаго ўзяла з сумкі адной з вучаніц фотаапарат і схавала яго, аналагічным чынам скрала яшчэ 2 камеры.

Бацькі школьнікаў заявілі ў міліцыю аб знікненні фотаапаратаў. Праваахоўнікі наведалі школу для гутаркі з настаўніцай, але тая, спаслаўшыся на вялікую занятасць, сказала, што сама з’явіцца на допыт пазней. Высветлілася, што за гэты час жанчына зайшла дахаты, узяла скрадзеную фотатэхніку і аднесла ў камеру захоўвання адной з крамаў.

Паводле словаў прэс-афіцэра, у міліцыі жанчына «пад цяжарам доказаў дала прызнальныя паказанні». Як патлумачыла настаўніца, яна здзейсніла такі ўчынак таму, што трапіла ў цяжкае фінансавае становішча. У дачыненні да затрыманай заведзена крымінальная справа за крадзеж. Ёй пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?