Харчовыя тавары падаражэлі за месяц на 10,5% (прадукты харчавання — на 10,9%), за студзень-кастрычнік — на 103,6% (107,5%), ці ў 2,04 (2,08) разу.
У найбольшай ступені вырас кошт:

за месяц — агародніны (на 31,7%), масла (на 26,2%), яек (на 24,5%), сыроў (на 20,6%), цукру (на 16,6%), малака і малочных прадуктаў (на 13,1%), каўбасных вырабаў і вэнджаніны (на 12,8%);

з пачатку года — алею (у 2,74 разу), гарбаты (у 2,58 разу), рыбы і морапрадуктаў (у 2,5 разу), мяса і птушкі (у 2,49 разу), рыбных кансерваў (2,41 разу), фруктаў (у 2,4 разу), цукру (у 2,35 разу), тытунёвых вырабаў (у 2,28 разу), яек (у 2,25 разу).

Адзначана зніжэнне цаны на бульбу (на 9% за месяц і на 1,6% з пачатку года).

Нехарчовыя тавары падаражэлі ў кастрычніку на 6%, з пачатку года — на 97,5%.

Лідары месяца: тканіны (9,6%), швейныя вырабы (9,5%), бензін (8,3%), дываны і дывановыя вырабы (8,2%). Лідары з пачатку года: сінтэтычныя мыйныя сродкі (2,42 разу), веласіпеды і матацыклы (2,36 разу), парфумерна-касметычныя тавары (2,24 разу), будматэрыялы (2,17 разу), бытавыя электрапрыборы (2,04 разу). У кастрычніку мыйныя сродкі патаннелі на 0,2%.

Тарыфы на платныя паслугі насельніцтву ўзраслі ў кастрычніку на 4,9%, за 10 месяцаў — на 40,3%. У найбольшай ступені выраслі за месяц тарыфы на турыстычныя паслугі (19%), электраэнергію (15%), паслугі паветранага транспарту (10%), медыцынскія паслугі (9,7%). Лідары з пачатку года: паслугі паветранага транспарту (выраслі ў 3,26 разу), турыстычныя (у 2,77 разу), паслугі чыгуначнага транспарту міжнародных зносінаў (у 1,92 разу).

Дынаміка росту цэн у 2011 годзе: студзень — 1,4%, люты — 2,7% (з пачатку года — 4,2%), сакавік — 1,9% (6,1%), красавік — 4,5% (10,9%), май — 13,1% (25,4%), чэрвень — 8,6% (36,2%), ліпень — 3,5% (41%), жнівень — 8,9% (53,6%), верасень — 13,6% (74,5%).

Згодна з апошнімі прагнозамі ўрада рост цэн па выніках 2011 года складзе 118%. У 2012 годзе ён плануе ўтрымаць інфляцыю ў межах 19%.

У 2000 годзе рост цэн у Беларусі склаў 107,5%,
у 2001-м — 46,1%. Да 2006 года інфляцыя скарацілася да 6,6%. Паказчык 2007 года — 12,1%, 2008-га — 13,3%, 2009-га — 10,1%, 2010-га — 9,9%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?