Жыхар Гродна ў мінулыя выходныя замест зайца падстрэліў кампаньёна. А крыху раней старшыня шчучынскага СВК выпадкова параніў свайго сына падчас загону звера.

Адразу двума здарэннямі за тыдзень адзначыўся сезон палявання. Жыхар Гродна пачуў шум у кустах і стрэліў у тым кірунку. У выніку іншы паляўнічы, які і знаходзіўся ў зарасніках, атрымаў пранікальнае агнястрэльную раненне і памёр на месцы.

Трагедыя адбылася ў мінулую нядзелю каля 13 гадзін у лясным масіве каля вёскі Канюхі Бераставіцкага раёна. Пра гэта паведамляюць у Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце РБ.

Падчас разбору высветлілі, што зарэгістраваная гладкаствольная стрэльба была зараджаная патронам з карцеччу дыяметрам 8,5 мм. Гэты калібр перавышае дазволены для палявання на пушнога звера. Па факце Гродзенскай абласной інспекцыяй праводзіцца разбіральніцтва. Абставіны справы расследуюцца ў пракуратуры.

Кіраўнік СВК «Пратасаўшчына» на паляванні параніў сына. Здарэнне адбылося 30 кастрычніка, у нядзелю, ва ўгоддзях ДЛГУ «Шчучынскі лясгас».

Старшыня СВК прыехаў на паляванне з кампаніяй і меў афіцыйны дазвол на адстрэл лісы, дзіка і казулі. Падчас загону звера кіраўнік шчучынскай гаспадаркі параніў свайго сына. Пацярпелага шпіталізавалі з лёгкім раненнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?