Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прапаноўвае павялічыць максімальны памер аднаразовай сацыяльнай дапамогі з 5 да 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва. Пра гэта паведаміла міністр Мар’яна Шчоткіна 10 лістапада падчас анлайн-канферэнцыі, матэрыялы якой размешчаны на афіцыйным сайце Минпрацы.

«Сучасная эканамічная сітуацыя вымагае ўдасканальвання падыходаў да давання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі», — сказала міністр. Яна зазначыла, што ў сувязі з гэтым Мінпрацы падрыхтаваны прапановы, скіраваныя на павышэнне ўзроўню і даступнасці сацыяльнай дапамогі. Апрача павелічэння максімальнага памеру аднаразовай сацыяльнай дапамогі з 5 да 10 БПМ, прапанавана пры змене велічыні БПМ рабіць пераразлік прызначаных сум штомесячнай сацыяльнай дапамогі і некаторыя іншыя меры.

У Мінпрацы звяртаюць увагу, што 1 лістапада памер БПМ павышаны да 574 тысяч рублёў. БПМ з’яўляецца крытэрыем давання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, яго павелічэнне «павысіць магчымасць малазабяспечаных грамадзян атрымаць падтрымку дзяржавы», заяўляюць у міністэрстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?