Мокры снег чакаецца ў Беларусі ў пачатку наступнага тыдня, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук. І хоць гэты снег хутка растане, ён ужо сведчыць аб хуткім пахаладанні і зімовым характары надвор’я.

А ў бліжэйшую пятніцу і выхадныя дні надвор’е ў Беларусі будзе фарміраваць антыцыклон з цэнтрам над Польшчай. Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў.

У ноч на 11 лістапада і раніцай месцамі згусціцца туман, магчымы слабы галалёд. Адчуванне прахалоды ўзмоцніць паўночны ўмераны вецер. Тэмпература паветра ў начны час будзе знаходзіцца ў межах ад нуля да мінус 7 градусаў. Удзень прагназуецца 1–6 градусаў цяпла.

У суботу, 12 лістапада, на фоне павышанага атмасфернага ціску будзе перамяшчацца малаактыўны атмасферны фронт. Таму ў асобных раёнах пройдзе невялікі снег. Падзьме паўночны ўмераны вецер. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца туман. Дзе-нідзез-за вільготнага паветра і адмоўных начных тэмператур магчымы слабы галалёд. Тэмпература паветра ў начны час будзе вагацца ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, удзень — ад нуля да плюс 5 градусаў. Такі ж тэмпературны рэжым захаваецца і ў нядзелю, 13 лістапада.

У пачатку наступнага тыдня надвор’е ў Беларусі пачне мяняцца.
У акваторыі паўночных мораў сфарміруецца цыклон, які адправіцца на поўдзень праз еўрапейскую частку Расіі. Следам за ім пачнуць паступаць халодныя і няўстойлівыя паветраныя масы.

У панядзелак, 14 лістапада, удзень па паўночна-ўсходняй палавіне Беларусі, а ў аўторак, 15 лістапада, месцамі па рэспубліцы пройдзе кароткачасовы мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог будзе галалёдзіца.

У ноч на панядзелак тэмпература паветра складзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, днём будзе нуль — плюс 5 градусаў. У аўторак, 15 лістапада, на працягу сутак прагназуецца ад мінус 5 да плюс 1 градуса.

У сераду, 16 лістапада, Беларусь апынецца пад уплывам чарговага антыцыклону, сфарміраванага ў халодным арктычным паветры. Будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ў начны час складзе мінус 1–8 градусаў, пры працяглых праясненнях будзе да 10–12 градусаў марозу. Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе блізкая да нуля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?