Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч цяпер знаходзіцца з працоўным візітам у Вялікабрытаніі, дзе бярэ ўдзел у сустрэчы партыйных лідараў IDU — Міжнароднага дэмакратычнага звязу. Таксама праграма візіту ўключае ў сабе сустрэчы з брытанскімі палітыкамі і абмеркаванне беларускай тэматыкі.
Сёння сп. Янукевіч выступіў на пасяджэнні камітэту IDU па міжнародных справах, дзе была дадзеная ацэнка геапалітычнай сітуацыі вакол Беларусі ў рэгіянальным кантэксце. У межах візіту адбылася сустрэча лідара БНФ з брытанскім міністрам па справах Еўропы Дэвідам Лідзінгтанам, падчас якой беларускі палітык адзначыў важнасць брытанскай пазыцыі ва ўмацаванні агульнага падыхода Еўрсаюзу да праблемы наяўнасці палітвязняў у Беларусі.

Падчас сустрэчы з міністрам замежных справаў Вялікай Брытаніі Уільямам Хэйгам спадар Янукевіч высока ацаніў актыўную палітыку Вялікабрытаніі ў беларускіх справах і зазначыў важнасць прынцыповай пазыцыі брытанскага ўраду ў пытаннях правоў чалавека.

Завершыў праграму візіту прыём ў рэзідэнцыі брытанскага прэм’ера на Даўнінг стрыт 10 і размова з Дэвідам Кэмэранам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?