Як паведамілі БелаПАН у Міністэрстве адукацыі, адпаведныя прапановы падрыхтаваны камісіяй, у якую ўвайшлі прадстаўнікі Мінадукацыі, Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, а таксама іншых зацікаўленых ведамстваў, ВНУ і ССНУ.

У адпаведнасці з прапановамі пашырыцца спіс тых, хто зможа падаваць дакументы ў прыёмную камісію: дакументы можна будзе падаць ад асобы абітурыента па натарыяльна засведчанай даверанасці.

Плануецца выключыць магчымасць удзелу ў конкурсе тых, хто атрымаў адмоўныя вынікі па профільных уступных іспытах.

Для паступлення на біялагічныя, матэматычныя, фізічныя і хімічныя спецыяльнасці
падлік балаў па профільных прадметах прапануецца весці з выкарыстаннем павышальнага каэфіцыента 2.
Прапануецца адмяніць раздзельны конкурс для выпускнікоў сельскіх і гарадскіх устаноў адукацыі і большасць ільгот пры паступленні ў ВНУ.
Плануецца захаваць толькі льготу па залічэнні без уступных экзаменаў абітурыентаў, якія заваявалі прызавыя месцы на міжнародных і рэспубліканскіх алімпіядах, іншых спаборніцтвах. Пазаконкурснае залічэнне таксама захаваецца для шэрагу катэгорый абітурыентаў пры паступленні ў ВНУ першага патоку МУС, МНС, Мінабароны, Дзяржпагранкамітэта і ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.

Плануецца ўвесці норму,

паводле якой на завочную форму навучання ў ВНУ змогуць паступаць толькі працаўладкаваныя грамадзяне.

Для тых, хто паступае на педагагічныя спецыяльнасці на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, прапануецца ўвесці патрабаванне аб неабходнасці рэкамендацый педагагічных саветаў устаноў адукацыі.

Для тых, хто паступае на спецыяльнасці культуры і мастацтва ВНУ, плануецца ўвесці адзіную методыку падліку балаў пры залічэнні: балы за кожны этап уступнага іспыту па прадмеце «Творчасць» будуць сумавацца з балам, атрыманым пры складанні балаў за цэнтралізаванае тэставанне і сярэдняй ацэнкі дакумента аб адукацыі.

Беларусам, якія пастаянна жывуць за мяжой, а таксама грамадзянам Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана прапануецца дазволіць паступаць на ўмовах, прадугледжаных для замежных грамадзян, — паводле вынікаў сумоўя.

Для абароны інтарэсаў абітурыентаў, якія паступаюць ва ўстановы адукацыі па конкурсе, прапануецца кватаваць колькасць месцаў для абітурыентаў, якія залічваюцца паводле вынікаў атэстацыі пасля заканчэння факультэтаў давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчых аддзяленняў, падрыхтоўчых курсаў або паводле вынікаў сумоўя. Квоту штогод будзе вызначаць навучальная ўстанова.

Пералік спецыяльнасцяў, па якіх праводзіцца мэтавая падрыхтоўка, плануецца дапоўніць спецыяльнасцямі землеўпарадкавання і зямельнага кадастру. Таксама з 30 да 60% ад кантрольных лічбаў плануецца павялічыць прыём на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці.

Прапануецца спрасціць працэдуру паступлення ў ССНУ на аснове агульнай базавай адукацыі: праводзіць яго па конкурсе сярэдняга бала пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?